14 студзеня Еўрапейская Камісія прадставіла праект нормаў, якія вызначаюць механізм гэтай фінансавай дапамогі. Дакумент павінны ўхваліць краіны — чальцы ЕС і Еўрапейскі Парламент. Рашэнне стала працягам дамоўленасцяў, дасягнутых у снежні на саміце ў Бруселі, калі лідары ЕС вырашылі не выкарыстоўваць замарожаныя расійскія актывы.
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падкрэсліла, што гэтая фінансавая падтрымка ўмацуе пазіцыі Украіны напярэдадні магчымых мірных перамоў.
«Расія не дэманструе ні гатоўнасці да саступак, ні раскаяння, ні імкнення да міру. Наадварот, падчас святаў мы назіралі ўзмацненне атак, забойствы цывільных і атакі на энергетычную інфраструктуру. Гэта павінна спыніцца», — заявіла палітык.
Паводле старшыні Еўракамісіі, пазыка дазволіць Украіне адначасова ўмацаваць абарончую здольнасць і забяспечыць функцыянаванне дзяржавы і базавых паслуг, пакрыўшы ключавыя бюджэтныя патрэбы.
90 млдр еўра прызначаныя на два гады. З іх 60 млд Украіна зможа накіраваць на закупку вайсковай тэхнікі, а рэшту — на фінансаванне асноўных дзяржаўных паслуг. Перавага будзе аддавацца еўрапейскім абаронным кампаніям, аднак магчымыя і закупкі ў пастаўшчыкоў па-за межамі ЕС, у тым ліку ў ЗША, калі патрэбная тэхніка ў Еўропе будзе недаступная.
эж